Біятлон. У Хахфільцэне стартуе трэці этап Кубка свету

11 декабря 2020
Змянілі раўнінную фінскую трасу ў Кантыялахці на куды больш гарысты аўстрыйскі Хахфільцэн і гатовы паляпшаць вынік сезона ў Кубку свету па біятлоне. Наша нацыянальная зборная сёння возьме старт у дзвюх спрынтарскіх гонках у рамках трэцяга этапа, які прымае Аўстрыя. "Беларусь 5" пакажа спаборніцтвы ў поўным аб'ёме. У 16:10  мужчынская спрынтарская гонка. Максім Варабей - 6-ты. Антон Смольскі - 41-шы. Сяргей Бачарнікаў - 74-ты. Раман Ялётнаў - 79-ты. І Мікіта Лобастаў - 87-мы. 

Крыху раней - у 13:20 - у эфіры жаночы спрынт. У сінім біпе выйдзе на старт алімпійская чэмпіёнка Дзінара Алімбекава, якая ў агульным заліку ідзе на чацвёртай пазіцыі. Яе стартавы нумар 21-шы. Ірына Крыўко - 23-я. Алена Кручынкіна - 46-я. Ганна Сола - 78-я.