Літаральна некалькі хвілін таму завяршылася жаночая гонка праследавання на этапе Кубка свету ў Чэхіі. За крок ад кветкавай цырымоніі спынілася наша Ганна Сола.
Ганна Сола завяршыла гонку праследавання ў топ-10 на этапе Кубка свету ў Чэхіі, спыніўшыся за крок ад кветкавай цырымоніі - медалістка чэмпіянату свету стала 7-й. А вось Дзінара Алімбекава свае пазіцыі пагоршыла. Ключавой для ўладальніцы сіняга біпа стала другая стральба, калі яна міма цэляў адправіла 4 патроны. Нагадаем, у спрынце Алімбекава была 4-й. Перамагла нарвежка Тырыль Экхаф, запас якой дазволіў адстраляць не бездакорна. Сёння ў гонцы праследавання хварэем і за хлопцаў, дзе выступяць Смольскі, Варабей, Лазоўскі і Бачарнікаў. "Беларусь 5" у 17:50 пачне прамую трансляцыю.
Біятлон. У Чэхіі завяршылася жаночая гонка праследавання
7 марта 2021













