Біятлон. Спрынт у 18:20 на "Беларусь 5"

11 февраля 2016

Раман Елятноў, Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Дзюжаў і Юрый Лядаў прадставяць Беларусь у спрынце на восьмым этапе Кубка свету па біятлоне, які сёння стартуе ў 18:20. Следам у 20:30 у аналагічнай гонцы выступяць дзяўчаты - Ірына Крыўко, Анастасія Дубарэзава, Крысціна Ільчанка і Марыя Панфілава ў складзе нашай зборнай. Абедзве трансляцыі ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".