Біятлон. Склад беларусаў на чацвёрты этап Кубка свету

5 января 2020
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне вызначыўся з саставам каманд на чацвёрты этап Кубка свету. У жанчын нашу краіну ў Аберхофе прадставяць алімпійскія чэмпіёнкі Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава, а таксама Ганна Сола і сёстры Кручынкіны - Алена і Ірына. У мужчын выступяць Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Антон Смольскі, Мікіта Лабастаў і Раман Ялётнаў. Этап пройдзе з 9 па 12 студзеня.