Зборная Беларусі па біятлоне на сёмым этапе Кубка свету ў чэшскім Нове-Места выступіць ва ўсечаным саставе без запасных. Спаборніцтвы прапусцяць Дзінара Алімбекава і Максім Варабей. У заяўцы ў жанчын сёстры Кручынкіны, Ірына Крыўко і Ганна Сола. У мужчын - Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў і Мікіта Лабастаў. У праграме этапа, які пройдзе з 5 па 8 сакавіка, - спрынты, эстафеты і гонкі з масавым стартам. Спаборніцтвы адбудуцца без гледачоў з-за каранавіруса.
Біятлон. Вядомы састаў зборнай Беларусі на сёмым этапе Кубка свету
2 марта 2020













