Біятлон і фрыстайл у Раўбічах. Завяршылася мужчынская гонка праследавання

24 февраля 2019

Свята спорту ў Раўбічах працягваецца. Сёння апошні дзень спаборніцтваў біятланістаў і фрыстайлістаў.

Літаральна толькі што сталі вядомыя ўладальнікі перадапошняга камплекта ўзнагарод на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне. У мужчынскай гонцы праследавання лепшым стаў ізноў нарвежац Тар’ей Бё, наш Сяргей Бачарнікаў чацвёрты.

У Раўбічах працуе наш карэспандэнт Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

 

Наша здымачная група выходзіць у прамы эфір з самой гушчыні спартыўных падзей на чэмпіянаце Еўропы. За мной як раз фінішны адрэзак, а насупраць трыбуны. Да атмасферы вярнуся пазней. Пакуль непасрэдна аб самой гонцы.

Беларускія біятланісты, нагадаем, у поўным складзе адабраліся па выніках спрынту ў гонку праследавання. Самы высокі паказчык быў у Сяргея Бачарнікава, ён стартаваў пятым. Раман Ялётнаў таксама трапіў у топ-20.

Мы працягнем працаваць у Раўбічах. Наперадзе жаночая гонка праследавання, якая пачнецца ў гадзіну дня. Хварэем за нашых, хварэем за Беларусь.

Працягваем хварэць за нашых спартсменаў. Сёння гонка праследавання ў дзяўчат, і ўпершыню ў гісторыі сусветнага фрыстайла ў Раўбічах пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках.