Біятлон і фрыстайл у чаканні новых медалёў

17 февраля 2014

За тыдзень да фіналу Алімпіяды ў Сочы Беларусь у першай дзясятцы медальнага заліку. У нашай каманды - тры золаты і адна бронза. Лідзіруюць пакуль немцы, у іх сем залатых узнагарод. А наша медальная скарбонка да канца яшчэ не запоўненая. Сёння будзем хварэць за нашых біятланістак - дзяўчаты ўвечар выступяць у мас-старце. Мужчыны ж будуць змагацца за золата ў фрыстайле.

Аднак медальныя чаканні могуць яшчэ і зацягнуцца. Учора ад туману быў перанесены мужчынскі мас-старт, які і сёння раніцай не адбыўся. Стадыён агарнула белая заслона, але самыя адданыя балельшчыкі біятлона працягваюць дзяжурыць на трыбунах з надзеяй, што гонка ўсё ж пачнецца.

З аглядам з Сочы - наш спецыяльны карэспандэнт Павел Капуцкі.


У нядзелю беларусы ў Сочы не ўражвалі. Ніхто ад іх гэтага і не чакаў. Лыжная каманда ў эстафеце чатыры па дзесяць паказала 14-ы час сярод 16 удзельнікаў. Адзіны беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін у супергіганце больш як на чатыры секунды адстаў ад пераможца нарвежца Хьеціля Янсруда - 37-я пазіцыя.


Дзяўчаты сёння пабягуць мас-старт. Дыстанцыя 12,5 кіламетра. Верым у Дар'ю Домрачаву, якая ўжо выйграла два золаты, і Надзею Скардзіну - бронзавага прызёра індывідуальнай гонкі.


Адразу чатыры беларусы паспрабуюць прабіцца ў тройку ў спаборніцтвах фрыстайлістаў. Дзмітрый Дашчынскі і Аляксей Грышын на алімпійскім п'едэстале былі па два разы. Вопыт павінен дапамагчы. Дзяніс Восіпаў і Антон Кушнір пра медаль толькі мараць. У Антона крыху больш шанцаў, хоць старая траўма да канца не загаілася.


Кваліфікацыя ў фрыстайлістаў пачнецца ў 16:40. Біятланісткі стартуюць у 18 гадзін.