Біятлон. Этап Кубка свету. Цюмень. Спрынт. Жанчыны. Прамая трансляцыя ў 16:35 на "Беларусь 5"

23 марта 2018

Жаночай спрынтарскай гонкай на 7 з паловай кіламетраў сёння працягнецца заключны этап Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. За беларускую каманду выступяць алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана - Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава. Кампанію залатой чацвёрцы складзе Надзея Пісарава, яна стартуе першай з беларусак пад 6-м нумарам. Адзначым, Дар'я Домрачава паднімалася на п'едэстал у дзвюх апошніх спрынтарскіх гонках, заваяваўшы золата ў Фінляндыі і серабро ў Нарвегіі. У 16:35 прамая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5".