Біятлон. Этап Кубка свету. Спрынт. Жанчыны. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2"

16 декабря 2016
Ці згуляе замена? Крысціна Ільчанка і Дынара Алімбекава выступяць замест Дар'і Юркевіч і Анастасіі Кінунен на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне. Сёння ў Нове Места  яны стартуюць у спрынтарскай гонцы. Таксама ў складзе нашай каманды  дзве Надзеі - Скардзіна і Пісарава і Ірына Крыўко. Прамая трансляцыя пачнецца ў 19:20 на тэлеканале "Беларусь  2".