Біятлон. Этап Кубка свету. Халменколен. Эстафета. Жанчыны. Прамая трансляцыя ў 14:20 на "Беларусь 5"

16 марта 2018

У жаночай эстафеце ў складзе зборнай Беларусі на этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене выступяць Надзея Скардзіна, Дзінара Алімбекава, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамой трансляцыі, пачатак у 14:20. Акрамя таго, заўтра ў праграме этапу і мужчынская гонка праследавання. Яе вы можаце ўбачыць у 17:05.