Біятлон. Этап Кубка свету. Гонка праследавання. На "Беларусь 2" і "Беларусь 5"

20 января 2018

За 3 секунды ад п'едэстала. Дар'я Домрачава сёння мае добрыя шанцы на трапленне ў тройку па выніках гонкі праследавання на 6 этапе Кубка свету па біятлоне. 23 секунды - адставанне ад лідара і 3 - ад трэцяга радка. Таксама за нашу каманду выступяць дзве Надзеі - Скардзіна і Пісарава - і Дзінара Алімбекава. Такім чынам, у 15:10 прамая трансляцыя пасьюта пачнецца "Беларусь 2".

А ў 16:50 на "Беларусь 5" стартуе мужчынская гонка, дзе Беларусь прадставяць два біятланісты. Гэта Уладзімір Чапелін - дзявяты стартавы нумар (хвіліна і 32 секунды адставанне ад лідара) і Раман Ялётнаў - ён з'явіцца на лыжні 34-ым праз дзве хвіліны і 12 секунд пасля пераможцы спрынту - нарвежца Ёханеса Бё.