БГК імя Мяшкова выходзіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў

8 сентября 2014

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова выходзіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Напярэдадні ў Брэсце завяршыўся кваліфікацыйны турнір, у фінале якога БГК абгуляў славацкі Татран, 26:24. У лепшым клубным турніры планеты брэстчане выступяць у групе Эй. Сапернікамі нашай каманды будуць французскі ПСЖ, македонскі Металург, іспанская Ла-Рыоха, харвацкі Заграб і нямецкі Кіль. Старт БГК у групе - 28 верасня ў Іспаніі.