БГК імя Мяшкова сустрэнецца з "Кілем" у Германіі

25 Лістапада 2017

Перапыніць няўдалую серыю з трох паражэнняў запар. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў 9-м туры групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з "Кілем" у Германіі. Пакуль у цяперашнім розыгрышы брастаўчане толькі ўступалі нямецкім клубам. Двойчы - "Фленсбургу" і ў хатнім супрацьстаянні "Кілю". Ці атрымаецца змяніць статыстыку сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:30.