БГК імя Мяшкова - у "Фінале чатырох" SEHA-лігі

13 марта 2020
БГК імя Мяшкова перамагае і ў гульні ў адказ чвэрцьфіналу SEHA-лігі. У Запарожжы беларускі клуб перамог 33:28 і ступіў у "Фінал чатырох"! У актыве Акамбрэ 7 дакладных кідкоў, у Вайлупава - 6! Старт "Фіналу чатырох" запланаваны на 3 красавіка: ён павінен прайсці ў Харватыі.