БГК імя Мяшкова згуляе супраць македонскага "Металурга"

7 марта 2018

БГК імя Мяшкова працягне сваё выступленне ў СЕХА-лізе матчам супраць македонскага "Металурга". Сапернік ужо страціў нават тэарэтычныя шанцы на фінал чатырох, але працягвае змагацца за рэйтынгавую выніковую пазіцыю. Пакуль македонцы ідуць сёмымі. Беларусы ў турнірнай табліцы на трэцім месцы. Прамая трансляцыя матча "Металург" - БГК пачнецца на "Беларусь 5" у 19:25.