БГК імя Мяшкова сёння правядзе заключны матч у сезоне СЕХА-Лігі на сваёй пляцоўцы

13 марта 2018

Гандбольны клуб імя Мяшкова сёння правядзе заключны матч у сезоне СЕХА-Лігі на сваёй пляцоўцы. Брастаўчане прымуць славенскі клуб "Гарэнне". Беларусы ўжо забяспечылі сабе ўдзел у фінале чатырох, але гульня ўсё роўна важная. Зараз клуб на чацвёртым месцы турнірнай табліцы і калі захавае пазіцыю, то ў паўфінале чатырох, што пройдзе ў сталіцы Македоніі, трапіць на мясцовы "Вардар" - дзеючага пераможца СЕХА-Лігі і Лігі чэмпіёнаў. Зразумела, беларусы пастараюцца пазбегнуць такога раскладу. Прамая трансляцыя матча БГК імя Мяшкова - "Гарэнне" на "Беларусь 5" у 18 гадзін.