БГК імя Мяшкова сёння правядзе матч у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

1 апреля 2018

Абгуляць "Нант" у восем мячоў у Францыі! БГК імя Мяшкова сёння правядзе матч у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Першая сустрэча ў Беларусі завяршылася вікторыяй "Нанта" - 32:24. Ці атрымаецца ў брастаўчан камбек, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 17:55.