БГК імя Мяшкова сёння пастараецца прабіцца ў зону плэй-оф Сеха-лігі

21 декабря 2018

Беларусы ў Славакіі сустракаюцца з мясцовым "Татранам" - чацвёртай камандай сезона. У выпадку поспеху брастаўчане змогуць заняць гэты радок, дагнаўшы апанента па колькасці ачкоў. У першым крузе ў Брэсце, дарэчы, славакі былі мацнейшымі. Але зараз БГК у добрай форме - у трох апошніх матчах турніру клуб перамагае. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 16:50 на "Беларусь 5".