БГК імя Мяшкова прымае "Веспрэм" у Лізе чэмпіёнаў

9 ноября 2019
Апошні шанец уключыцца ў барацьбу за плэй-оф. БГК імя Мяшкова сёння ўвечары на сваёй пляцоўцы прыме нязручны "Веспрэм". Брастаўчанам яшчэ ні разу не атрымлівалася перамагчы венграў у афіцыйных матчах: 15 сустрэч - 15 паражэнняў. У турнірнай табліцы пасля шасці сустрэч беларусы маюць толькі адну перамогу, у саперніка - тры вікторыі. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5" у 19:30.