Брастаўчане сёння стартуюць у SEHA-лізе гасцявым матчам супраць баснійскага "Ізвіджача". Адзначым, у гэтым турніры ў рэгулярным сезоне каманда згуляе пераважна моладдзю, і кіраваць гандбалістамі будзе не Манола Кадэнас, а трэнер БГК-2 Андрэй Мачалаў. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5" пачнецца ў 19:55.














