БГК імя Мяшкова апынуўся ў пятым кошыку пры жараб'ёўцы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў

28 июня 2017

Брастаўчане дакладна не акажуцца ў адной васьмёрцы з польскай "Віслай", яна таксама ў кошыку пад нумарам 5. Таксама ў іншай групе згуляе дзеючы пераможца - македонскі "Вардар". А вось "Вівэ" з Польшчы стане адным з сямі апанентаў БГК. Астатнія сапернікі беларусаў вызначацца 30-га чэрвеня ў славенскай Любляне.