БГК імя Мяшкова дома саступае "Лаграньё"

8 октября 2015

БГК імя Мяшкова дома саступае "Лаграньё", але захоўвае першае месца ў групе Лігі чэмпіёнаў. На сваёй пляцоўцы каманда Сяргея Бябешкі закінула на два мячы менш за іспанцаў - 31:33. Абодва клубы пасля чатырох матчаў набралі па 6 ачкоў, але лепшая розніца мячоў дазволіла Брэсту застацца на вяршыні секстэта. У наступным матчы БГК 17 кастрычніка на выездзе згуляе з партугальскім "Порту".