Без прызавых месцаў

16 декабря 2017

Жаночая гонка праследавання на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі не прынесла нашай камандзе прызавых месцаў. На старце бліжэй за ўсіх да п'едэстала была Ірына Крыўко, якая стартавала 13-й, але на фінішы з трыма промахамі яна была толькі 19-я. Дзінара Алімбекава завяршыла пасьют 49-й, Надзея Пісарава - 56-я. Роўных жа не было немцы Лауры Дальмаер. А ў 16:40 у прамым эфіры "Беларусь 5" пачнецца мужчынская гонка праследавання - яна пройдзе без удзелу беларусаў.