Без Мірнага і Герасімава выступіць мужчынская зборная па тэнісе ў матчы Кубка Дэвіса супраць Аўстрыі

24 января 2018

Без Мірнага і Герасімава выступіць мужчынская зборная Беларусі па тэнісе ў матчы 1-га круга першай Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса супраць Аўстрыі. Уладзімір Валчкоў уключыў у каманду, як паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі, Ілью Івашку, Дзмітрыя Жырмонта, Яраслава Шыла, Сяргея Бетава і Андрэя Васілеўскага. Матч пройдзе 2-3 лютага ў Санкт-Пельтэне.