Бясплатныя заняткі па футболе могуць наведваць людзі з абмежаванымі магчымасцямі

23 августа 2016

Трэніроўкі ў Мінску праводзіць Анатоль Усенка - былы трэнер зборнай Беларусі сярод інвалідаў па зроку. Яго каманда неаднаразова станавілася чэмпіёнам свету і Еўропы. Зараз спартсмены таксама ўдзельнічаюць у занятках і гульнях для пачаткоўцаў. На трэніроўкі запрашаюць людзей з парушэннямі зроку і слыху.

Збіраецца каманда два разы на тыдзень на полі футбольнага клуба "Мінск". Гуляюць спартсмены з футбольнымі клубамі Беларусі і іншых краін.