Бен Скрывенс падпісаў кантракт з уфімскім "Салаватам Юлаевым"

5 июля 2017

Экс-галкіпер мінскага "Дынама" Бен Скрывенс падпісаў кантракт з уфімскім "Салаватам Юлаевым". Пагадненне разлічана на адзін год. У мінулым сезоне канадзец згуляў 55 матчаў, у якіх атрымаў 28 перамог, 8 разоў згуляў на нуль і аддаў тры дзейсныя перадачы.