Белтэлерадыёкампанія ў прамым эфіры пакажа сустрэчу ў адказ паміж барысаўскім БАТЭ і "Дандалкам"

28 июля 2016

Белтэлерадыёкампанія ў прамым эфіры пакажа сустрэчу ў адказ паміж барысаўскім БАТЭ і "Дандалкам" у Ірландыі. Гульня адбудзецца ў Дубліне 2 жніўня на стадыёне "Тала". Прамая трансляцыя пачнецца ў 22 гадзіны па беларускім часе. Нагадаем, першы матч застаўся за беларусамі - 1:0.