Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе матчы чэмпіянату Еўропы па футболе

10 июня 2016

У Сэн-Дэні на легендарным стадыёне Stade de France стартуе 15 чэмпіянат Еўропы па футболе. У матчы адкрыцця Францыя пазмагаецца з Румыніяй. У фінальнай стадыі турніру прыме ўдзел рэкордная колькасць каманд - 24. У 10 гарадах Францыі пройдуць гульні. У сувязі з пагрозай тэракта гэты чэмпіянат ужо называюць самым ахоўным у гісторыі спорту. Па выніках папярэдняга раўнда ў плэй-оф выйдзе 16 каманд, фінал запланаваны на 10 ліпеня. 

Белтэлерадыёкампанія ўсе матчы пакажа ў прамым эфіры, першы з іх - Францыя - Румынія, пачатак трансляцыі на "Беларусь 1" у 21:55.