БелТА і выдавецкі дом "Беларусь сегодня" сталі медыяпартнёрамі II Еўрапейскіх гульняў

6 февраля 2019

Беларускае тэлеграфнае агенцтва і выдавецкі дом "Беларусь сегодня" зараз афіцыйныя медыяпартнёры II Еўрапейскіх гульняў. Адпаведныя дакументы былі падпісаныя сёння ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Пагадненне з Тэлеграфным агенцтвам прадугледжвае шырокае асвятленне падрыхтоўкі да Гульняў на 6 мовах  з дапамогай анлайн-рэсурсаў. Запланаваны таксама рэгулярныя публікацыі ў друкаваных выданнях агенцтва. Пры гэтым БелТА на сваіх рэсурсах ужо апублікавала больш за 450 інфармацыйных матэрыялаў і 300 фатаграфій. Шырокую кампанію па асвятленні Гульняў правядзе і шматпрофільны холдынг - выдавецкі дом "Беларусь. Сегодня".

Ірына Акуловіч, гендырэктар інфармагенцтва БелТА: "У нас падпісана больш за 30 дамоў з нашымі партнёрамі, мы можам размяшчаць інфармацыю аб Еўрапейскіх гульнях на сайтах нашых партнёраў у Арменіі, Азербайджане, Казахстане. З сённяшняга дня на сайце БелТА з'явіцца новы відэапраект, ён будзе распавядаць аб Гульнях, аб трэнерах, аб аб'ектах, аб тых дзетках, якія будуць далей працягваць працаваць у гэтых відах спорту".

Дзмітрый Жук, галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня: "Мы чакаем вельмі шмат турыстаў у Рэспубліку Беларусь у сувязі з Гульнямі, гэта элемент прасоўвання нашай краіны ў сусветнай прасторы. І мы проста не маглі застацца ўбаку ад гэтай буйной, я б сказаў,  гістарычнай акцыі ў нашай краіне. Мы спадзяемся, што вось гэтае пагадненне і статус афіцыйнага партнёра дазволіць нам больш упэўнена гаварыць з нашай аўдыторыяй пры падтрымцы і дырэкцыі Гульняў, і нашых спартсменаў, перш за ўсё спартсменаў, за якіх мы будзем хварэць". 

ІІ Еўрапейскія гульні стартуюць у Мінску 21 чэрвеня. Спаборніцтвы пройдуць на 12 спартыўных аб'ектах.