Беларусы заваявалі серабро ў змяшанай эстафеце на чэмпіянаце свету па пяцібор'і ў Каіры

15 июня 2021

Яшчэ адна ўзнагарода ў скарбонцы зборнай Беларусі. Гэтым разам серабро. Анастасія Пракапенка і Ілья Палазкоў сталі другімі ў змяшанай эстафеце на чэмпіянаце свету па пяцібор'і ў Каіры. Па выніках пяці відаў нашы атлеты набралі 1422 балы і саступілі толькі прадстаўнікам Карэі - 1432 балы. Бронза ў Германіі - 1415 ачкоў. Усяго зборная Беларусі на гэтым форуме заваявала 4 узнагароды. Раней лепшай у жаночых індывідуальных стартах стала Анастасія Пракапенка. Яшчэ адно золата ў Вольгі Сілкінай і Ірыны Прасянцовай у эстафеце. Яны ж узялі бронзу ў камандным турніры.