Зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы працягвае паспяховае выступленне на Гран-пры Кубы. У Гаване сёння нашы спартсмены заваявалі два медалі па суме дваябор'я.
У вагавой катэгорыі да 89 кг роўных не было Пятру Асаёнку. Яго вынік - 368 кг! Такая лічба, паводле інфармацыі Міжнароднай федэрацыі, дазволіла нашаму волату ўвайсці ў топ-10 кваліфікацыйнага рэйтынгу на Алімпійскія гульні ў Парыжы.
У жанчын беларуска Сюзанна Валадзько ў вагавой катэгорыі да 71 кг стала другой сярод 26 удзельнікаў. Вынік беларускі - 242 кг у дваябор'і.
Напярэдадні, нагадаем, наша Дзіяна Майсяевіч стала трыумфатарам турніру ў катэгорыі да 64 кг.













