Беларусы заваявалі яшчэ чатыры медалі ў заключны дзень чэмпіянату свету па самба

12 ноября 2018

Пачнём выпуск з прыемных спартыўных падзей! Яшчэ чатыры медалі заваявалі беларусы ў заключны дзень чэмпіянату свету па самба ў Бухарэсце. Серабро ў вагавай катэгорыі да 56-ці кілаграмаў - у Анастасіі Архіпавай, бронза - у Цімафея Емяльянава (вагавая катэгорыя да 82-ух кілаграмаў), таксама трэцім стаў Юрый Рыбак у катэгорыі звыш ста кілаграмаў. Бронза і ў Анжэлы Жылінскай - у турніры дзяўчат да 68-мі кілаграмаў. На планетарным форуме ў Румыніі нашы спартсмены заваявалі 12 узнагарод: дзве залатыя, пяць сярэбраных і пяць бронзавых! Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў сталіцы Паўднёвай Карэі - Сеуле.