Беларусы заваявалі два сярэбраныя медалі ў спрынце на I Сусветнай зімовай гімназіядзе

8 февраля 2018

Беларусы заваявалі два сярэбраныя медалі ў спрынце на I Сусветнай зімовай гімназіядзе школьнікаў у Грэноблі. У спрынтарскай гонцы другі вынік паказаў біятланіст Павел Бялько. Сярод дзяўчат серабро ў беларускі Дар'і Кудаевай. Такім чынам Беларусь забрала два медалі з шасці. Сёння ў біятланістаў ізноў напружаны дзень - спартсмены прымуць удзел у эстафетнай гонцы. I Сусветная зімовая гімназіяда школьнікаў праходзіць у Францыі пад эгідай Міжнароднай федэрацыі школьнага спорту. У ёй прымаюць удзел зборныя 20 краін.