Беларусы заваявалі 10 медалёў на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ

23 мая 2016

10 медалёў, у тым ліку тры золаты, заваявалі беларускія спартсмены на этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ. Асаблівая ўвага алімпійскім дысцыплінам. Нагадаем, у скарбонцы нашай зборнай 12 неімянных ліцэнзій. Золата на дыстанцыі 1000 метраў у байдарцы-двойцы выйгралі Раман Петрушэнка і Віталь Бялько. Жаночая байдарка-чацвёрка ўзяла серабро на 500 метрах, а Дар'я Байчэўская выйграла бронзу ў заездзе каноэ-адзіночак на 1000 метрах.