Беларусы занялі другое месца клубнага чэмпіянату свету

20 октября 2014
Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна і Марыя Трубач, якія прадстаўляюць школу мінскага Дынама, занялі другое месца клубнага чэмпіянату свету. Планетарны форум завяршыўся ў Токіа. Беларускія грацыі саступілі толькі расіянкам - Яне Кудраўцавай, Маргарыце Мамун і Вераніцы Паляковай. Бронзавая ўзнагарода дасталася нашай Меліціне Станюце ў індывідуальным мнагабор'і, а сярод юніёрак у гэтым жа відзе Марыя Трубач выйграла серабро.