Беларусы занялі шостае месца ў каманднай гонке на другім этапе Кубка свету па веласпорце на трэку

5 ноября 2016

Ганна Лапцёнак, Паліна Піваварава, Іна Савенка і Марына Шмаянкова занялі шостае месца па выніках каманднай гонкі праследавання на другім у сезоне этапе Кубка свету па веласпорце на трэку. Спаборніцтвы праходзяць у Глазга. Перамогу тут святкавалі брытанкі. Сёння нашы дзяўчаты пазмагаюцца за медалі ў медысане.