Беларусы выступяць у дзвюх гонках у амерыканскім Солт-Лейк-Сіці

17 февраля 2019

Беларуская біятланістка Ганна Сола заяўлена адразу ў дзвюх дысцыплінах на этапе Кубка свету ў амерыканскім Солт-Лейк-Сіці. Спачатку Ганна пабяжыць супермікст разам з Віктарам Крыўко. Пачатак у 20:10 па мінскім часе. Акрамя таго, выступіць у эстафеце, дзе квартэт таксама складуць Максім Варабей, Дзмітрый Лазоўскі і Дар'я Юркевіч. Тут пачатак пасля апаўночы - у 0:05.