Беларусы выйгралі пяць медалёў у трэці дзень чэмпіянату свету па самба
8 ноября 2020
Беларускія самбісты працягваюць папаўняць медальную скарбонку чэмпіянату свету, які праходзіць у Сербіі. У трэці дзень спаборніцтваў нашы спартсмены выйгралі пяць узнагарод. Чэмпіёнамі свету ў вагавой катэгорыі да 74 кілаграмаў сталі Аляксандр Кокша, а таксама цяжкавагавік Андрэй Казусёнак. Святлана Цімашэнка ў вазе да 80 кілаграмаў і Вера Гарэлікава ў катэгорыі да 64 кілаграмаў сталі сярэбранымі прызёрамі, а Уладзіслаў Бурдзь узяў бронзу.













