Беларусы ў другі дзень Сусветнай летняй гімназіяды ў Марока ўзялі 7 медалёў

6 мая 2018

З іх 3 залатыя. Усяго ў скарбонцы каманды 10 узнагарод. Гімназіяда прадоўжыцца да 9 мая. У ёй удзельнічаюць больш як 3 тысячы юных спартсменаў з 59 краін. У праграме 18 відаў спорту. Адзначу, Беларусь прадстаўляюць 42 школьнікі. Яны змагаюцца ў фехтаванні, вольнай барацьбе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, боксе, мастацкай гімнастыцы і плаванні.