Беларусы Уладзіслаў Кулеш і Арцём Каралёк - у фінале чатырох гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

6 мая 2019

Польскі “Віве” ехаў у госці да ПСЖ з перавагай 10 мячоў. За пяць хвілін да сірэны парыжане вялі з патрэбнай розніцай – плюс 11. Палякі выстаялі. А вырашальны мяч закінуў Кулеш, 26:35. Усяго Улад закінуў 5 разоў, Каралёк - двойчы. 1 і 2 чэрвеня ў Кёльне за медалі паспрачаюцца “Віве”, “Барселона”, “Вардар” і “Веспрэм”.