Беларусы саступілі ў другім матчы чэмпіянату Еўропы па гандболе

11 января 2020
Сёння беларусы сустракаліся з двухразовымі алімпійскімі чэмпіёнамі - харватамі, аднымі з грандаў Старога Свету. Сапернікі адразу задалі тон і імкнуліся ўтрымліваць перавагу. У першай палове наша каманда не адставала і толькі ў канцоўцы пусціла апанента наперад, саступіўшы 10:15. За харватамі застаўся і другі тайм - 16:13. Выніковы лік  - 31:23. Нагадаем, у першым туры беларусы былі мацнейшыя за сербаў - 35:30. Зараз наша каманда будзе рыхтавацца да заключнага матча папярэдняга этапа. У панядзелак гуляем з Чарнагорыяй. І тут нам патрэбная толькі перамога. Пачатак вырашальнага супрацьстаяння ў 20:15, прамая трансляцыя на "Беларусь 5".