Беларусы згуляюць з чэхамі на чэмпіянаце Еўропы па гандболе

18 января 2020
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе сёння чарговы матч другога групавога этапа чэмпіянату Еўропы. У саперніках у каманды Юрыя Шаўцова чэхі. Гандбалісты ўжо сустракаліся ў рамках кваліфікацыі да цяперашняга кантынентальнага форуму і тады абмяняліся перамогамі. Абедзве зборныя пакуль не маюць ні аднаго набранага ў секстэце  ачка. Прамая трансляцыя матча Беларусь - Чэхія  пачнецца на "Беларусь 5"  у 17:50.