Беларусы згулялі са швейцарцамі на чэмпіянаце свету па хакеі. Выніковы лік - 2:5

9 мая 2018

Сёння ўся краіна як ніколі чакала перамогі ад нашай хакейнай зборнай на чэмпіянаце свету ў Даніі. Каманда правяла першы матч пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова, які змяніў ля руля Дэйва Льюіса.

Іспытвалі беларусаў швейцарцы. Нашы спартсмены імкнуліся паказаць годную гульню і нават вялі ў ліку ў першым перыядзе дзякуючы галам капітана Аляксандра Паўловіча і форварда Джэфа Плата. На першы перапынак каманды пайшлі з роўным лікам - 2:2. Аднак пасля Швейцарыя ўзяла ініцыятыву і перамагла 5:2. Пасля чатырох матчаў на планетарным форуме ў беларускіх хакеістаў нуль у графе набраных ачкоў. Заўтра ў нашай зборнай выхадны. Толькі ў пятніцу каманда Пушкова згуляе супраць дружыны з Чэхіі.