Беларусы-спартсмены заваявалі першыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Сегедэ

23 августа 2019

У нас тры медалі,  з якіх  два золатыя.  І гэта толькі пачатак. Высокі ўзровень беларускага веславання зноў пацвердзілі Марына Літвінчук і Вольга Худзенка. Нядаўнія трыумфатары II Еўрапейскіх гульняў сталі чэмпіёнкамі свету ў заездзе байдарак-двоек. 

І ўжо літаральна праз некалькі хвілін  другі залаты медаль нашай зборнай прынесла канаістка Алёна Наздрова, якая стала чэмпіёнкай свету на дыстанцыі 500 метраў. Эмоцыі нашай спартсменкі адразу пасля фінішу гавораць пра многае. 

Медальны пачын дзяўчат падтрымаў байдарачнік Мікіта Борыкаў. Ён выйграў серабро на дыстанцыі 500 метраў.

Заўтра барацьба за ўзнагароды чэмпіянату свету працягнецца. Беларусы выступяць як мінімум у трох фіналах. Прычым Марына Літвінчук і Вольга Худзенка ў заездзе байдарак-двоек на 500 метраў будуць змагацца не толькі за медалі, але і пуцёўкі ў Токіа. Бо гэты планетарны форум з'яўляецца ліцэнзійным. Выступяць беларусы і ў вырашальным мужчынскім заездзе байдаркі-двойкі.