Беларусы сёння згуляюць з Германіяй на чэмпіянаце Еўропы па гандболе

16 января 2020
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе сёння першы матч другога групавога раўнда чэмпіянату Еўропы. У саперніках у каманды Юрыя Шаўцова - немцы. Беларусы ў сваёй групе занялі другое месца, у актыве перамогі над сербамі і чарнагорцамі. Нашы сапернікі на кантынентальным форуме пакуль не ўражваюць. Да прыкладу, каманда на папярэдняй стадыі з цяжкасцю абгуляла латышоў. "Беларусь 5" пакажа матч Беларусь - Германія ў прамым эфіры. Пачатак у 22:20.

Вашай увазе расклад усіх гульняў нашай зборнай. Усё ў фармаце праз дзень. У паўфінал выйдуць дзве каманды з шасці.