Беларусы з перамогі стартавалі на хатнім чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне

10 декабря 2019
З валявой перамогі стартуе моладзевая зборная Беларусі на хатнім чэмпіянаце свету па хакеі ў першым дывізіёне. Тройчы гаспадарам "Чыжоўка-Арэны" давялося адыгрывацца ў матчы супраць Аўстрыі. Вырашальную шайбу на старце 3-га перыяду закінуў адзін з лідараў каманды Аляксей Протас,  4:3. За кошт розніцы закінутых і прапушчаных шайб беларусы пасля першага гульнявога дня ідуць у турнірнай табліцы трэцімі ўслед за нарвежцамі і латышамі.

2 тур пачнуць каманды Славеніі і Даніі ў 12:30. У 16:00  на лёд выйдуць аўстрыйцы і нарвежцы, завершыць гульнявы дзень супрацьстаянне Беларусь - Латвія. Нагадаем, усе сустрэчы з удзелам беларусаў будуць пачынацца ў 19:30. Матчы аўторка ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пуцёўку ў эліту заваюе толькі пераможца секстэта.