З XV летняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю беларусы вярнуліся з 14 медалямі

29 июля 2019

Беларускія спартсмены вярнуліся дахаты з медалямі з XV летняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю, які праходзіў у Азербайджане. Наша каманда ў Баку была шматлікай - 102 атлеты. 

За сем спаборніцкіх дзён беларусы заваявалі 14 узнагарод. Шэсць з іх вышэйшай пробы. Таксама ў актыве 2 сярэбраныя і 6 бронзавых медалёў. Гэта дазволіла заняць дзясяты радок у неафіцыйным медальным заліку фестывалю. Найболей паспяховымі відамі спорту сталі барацьба, лёгкая атлетыка і тэніс.

Усяго ў Баку медалістамі станавіліся прадстаўнікі 36 краін. На Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі выступілі атлеты з 48 дзяржаў у 10 відах спорту.