Беларусы #РазамЗаБеларусь хварэлі на Алімпіядзе

27 февраля 2018

Мінулі 3 тыдні напружаных стартаў, узлётаў і падзенняў, расчараванняў, пераадоленняў і нястомнай барацьбы за сябе, за сваю каманду, за гонар роднай краіны. Для ўсіх нас гэтыя Гульні сталі аднымі з самых эмацыйных. У літаральным сэнсе гульня на нервах! Мы хварэлі, хваляваліся, радаваліся перамогам і жылі Алімпіядай. Мы былі разам адзінай сілай - "Разам за Беларусь". Разам з усімі ўсёй душой за нашых спартсменаў хварэлі і мы - каманда Белтэлерадыёкампаніі. Усе гэтыя дні мы працавалі ў рэжыме нон-стоп, каб гледачы першымі змаглі даведацца аб выніках і пачуць тыя самыя пераможныя эмоцыі і каментарыі.