Беларусы распячаталі медальную скарбонку чэмпіянату Еўропы па барацьбе

21 апреля 2021
Алі Шабанаў прынёс першы медаль беларускай зборнай на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, які праходзіць у Варшаве. Наш спартсмен-вольнік выступае ў вагавой катэгорыі да 86 кг. Сёння ў паядынку за бронзу яму ўдалося пабароць паляка Себасціяна Езежаньскі.

Следам за Шабанавым на дыван выйшаў Гаджы Раджабаў - яго вагавая катэгорыя да 92 кг. Беларус не пакінуў ніякіх шанцаў свайму саперніку - прадстаўніку Латвіі Іварсу Самусонаксу, атрымаўшы перамогу ў схватцы з лікам 8:0. Гэта яшчэ адна бронза ў скарбонцы нашай зборнай. У гэтыя хвіліны яшчэ за адзін медаль бронзавай вартасці змагаецца наш Дзяніс Храмянкоў у вазе да 125 кг.

Шанц яшчэ больш павялічыць колькасць заваяваных медалёў у беларусаў будзе заўтра. Тры нашы спартсменкі на чале з Васілісай Марзалюк будуць аспрэчваць бронзу ў сваіх вагавых катэгорыях. "Беларусь 5" пакажа фінальныя схваткі ў прамым эфіры. Не прапусціце! Пачатак трансляцыі а сёмай гадзіне вечара.