Беларусы прайгралі на старце адбору элітнага раўнда чэмпіянату свету па міні-футболе

31 января 2020
Зборная Беларусі па міні-футболе пацярпела паражэнне ад партугальцаў у першым матчы кваліфікацыі элітнага раўнда чэмпіянату свету. Беларусы адкрылі лік у паядынку, але пасля прапусцілі двойчы. У іншым матчы нашай групы фіны разышліся мірам з італьянцамі - 2:2. Сёння падапечныя Аляксандра Савінцава згуляюць з камандай Італіі, а завершаць турнір матчам супраць зборнай Фінляндыі. Пераможцы чатырох груп элітнага раўнда трапяць на чэмпіянат свету напроста, а каманды, якія сталі другімі, паспрачаюцца за дзве астатнія пуцёўкі ў стыкавых матчах.